Салігорск 27 жніўня адзначае Дзень горада, які традыцыйна супадае з Днём шахцёра
Салігорск 27 жніўня адзначае Дзень горада, які традыцыйна супадае з Днём шахцёра
Лепшых гараджан ушаноўваюць у Доме культуры на ўрачыстым мерапрыемстве
Малады, мэтанакіраваны, спартыўны, з развітой прамысловасцю, сваім характарам і гастранамічнымі візітоўкамі. Салігорск адзначае Дзень горада, які традыцыйна супадае з Днём шахцёра. Лепшых і заслужаных гараджан 27 жніўня ўшаноўваюць у Доме культуры на ўрачыстым мерапрыемстве.
Тут жа ўзнагароды ад Савета Рэспублікі і Мінаблвыканкама атрымліваюць і работнікі холдынга "Беларуськалій". У Салігорска ёсць пэўныя сацыяльна-эканамічныя дасягненні не толькі ў горназдабыўной галіне, але і машынабудаванні, лёгкай прамысловасці, АПК, спорце і культуры.
Урачыстыя мерапрыемствы ў гонар Дня шахцёра прадоўжацца ў Салігорску 28, 29 і 30 жніўня. У праграме ў тым ліку гонкі на драган-ботах, тэматычныя выставы, выступленні артыстаў, лёгкаатлетычны забег.







