3.70 BYN
2.93 BYN
3.45 BYN
Сёння акунуцца ў палонку можна ў кожным раёне Мінска
Купанні на Вадохрышча - старажытная народная традыцыя, якую беларусы захоўваюць дагэтуль. У Мінску сёння акунуцца ў палонку можна ў кожным раёне. Спецыяльныя купелі абсталяваныя ў цэрквах. А гэтае відэа знята на тэрыторыі летняй зоны адпачынку спартыўна-аздараўленчага комплексу "Алімпійскі". Традыцыйна 19 студзеня, на Вадохрышча, басейн таксама аддадзены наведвальнікам.
Раніцай ваду асвяціў святар, і першымі ў мясцовую ледзяную купель акунуліся прадстаўнікі спартыўнага клуба загартоўвання і зімовага плавання "Маржы сталіцы". "Алімпійскі" чакае гасцей ля адкрытага басейна да дзевяці вечара.















