3.73 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
Сёння стартаваў праект "Студэнт БДУ на тыдзень"
Канікулы на лекцыях у ВНУ. У Беларускім дзяржаўным універсітэце стартаваў чарговы сезон прафарыентацыйнага праекта "Студэнт БДУ на тыдзень". Да 6 лістапада будучыя абітурыенты стануць часткай навучальнага працэсу. Яны пазнаёмяцца з факультэтамі і выкладчыкамі, наведаюць студэнцкія мерапрыемствы. Імёны ўдзельнікаў вызначаны на аснове конкурсу матывацыйных лістоў. Усяго аргкамітэт прыняў 279 заявак. Найбольш папулярнымі традыцыйна сталі факультэт міжнародных адносін і факультэт журналістыкі.
У гэтым сезоне выбраны 112 прадстаўнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з розных рэгіёнаў краіны. У рэалізацыі праекта задзейнічаны 17 факультэтаў і інстытутаў БДУ.
За чатыры гады праекта амаль 600 навучэнцаў 10-11 класаў паспрабавалі сябе ў якасці студэнтаў. Па статыстыцы 45 % удзельнікаў у наступным паспяхова паступаюць у ВНУ.















