3.73 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
Сёння ў Мінску стартуе акцыя Беларускай чыгункі "Дзеці і бяспека"
Напярэдадні асенніх школьных канікул узмацняюць кантроль за выкананнем непаўналетнімі мер бяспекі на аб'ектах чыгункі: вакзалах і пераездах. Чыгуначнікі правядуць прафілактычныя сустрэчы ў навучальных установах, падчас якіх нагадаюць правілы паводзін у небяспечных зонах.
Прафілактыка няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей на аб'ектах чыгункі праводзіцца рэгулярна. Беларуская чыгунка заклікае быць уважлівымі і не рызыкаваць сваім жыццём.















