3.73 BYN
2.92 BYN
3.41 BYN
Штучны інтэлект і беларускую мову абмеркавалі падчас міжкультурнага дыялогу ў Акадэміі навук
16 лютага ў Акадэміі навук шукалі адказ на пытанне: ці зможа ШІ размаўляць на беларускай мове? Дыялог атрымаўся міжкультурным з удзелам прадстаўнікоў Кітая, Вялікабрытаніі, Нігерыі, Зімбабвэ.
Безумоўна, нейрасетка сёння дапамагае ў лінгвістычных даследаваннях, расшыфроўвае дыялекты, якія ажывілі нашы навукоўцы падчас экспедыцый па краіне. Больш за тое, пры дапамозе нейрасеткі акадэмікі сёння ўжо ствараюць беларускамоўныя песні.
Сергей Дубовік, галоўны рэдактар газеты "Навука":
"Сустрэча была напалову на англійскай мове, але мы слухалі беларускамоўныя песні, які былі напісаны і створаны з дапамогай штучнага інтэлекту на вершы класікаў і таксама на мае ўласныя вершы. Справа ў тым, што ўжо некалькі месяцаў я раблю альбом да Года беларускай жанчыны, дзе кожная песня - гэта адно імя і адна гісторыя. Збіраю як вершы класікаў, так і ўласныя вершы. Вельмі цікавая статыстыка. Некаторыя песні глядзяць з аўтаперакладам, у Расіі вельмі папулярныя нашы песні. Нам вельмі не хапае сваёй уласнай, менавіта беларускамоўнай сучаснай творчасці. Трэба актывізавацца".
Тыдзень роднай мовы адзначаем маштабна, у праграме лекцыі, семінары, круглыя сталы, інтэрактыўныя заняткі і творчыя сустрэчы. 20 лютага краіна напіша традыцыйную Рэспубліканскую дыктоўку па беларускай мове.















