3.84 BYN
2.81 BYN
3.23 BYN
У Магілёве затапіла больш за 50 прыватных дамоў
Ліўні, навальніцы і град на сёння прагназуюць беларускія сіноптыкі. Учора моцны дождж у Магілёве падтапіў больш за 50 прыватных дамоў, 110 гаражоў, 10 легкавых аўтамабіляў, сутарэнні адной паліклінікі і футбольнага манежа, а таксама пяць участкаў дарог. Паваленыя дрэвы пашкодзілі тры легкавыя аўтамабілі. У Магілёўскім раёне ў вадзе аказаліся два падворкі і сутарэнне Вейнянскай сярэдняй школы, а таксама 24 садовыя ўчасткі ў Чавускім раёне.
Моцны лівень падтапіў вуліцы Брэста
У Брэсце мінулай ноччу выпала больш за дэкадную норму ападкаў. Пасля дажджу падтопленымі аказаліся вуліцы горада. Месцамі ўзровень вады дасягаў 30 сантыметраў. На дарогах быў ускладнены рух транспарту.















