3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
"Сімвал адзінства": патрыятычны аўтапрабег працягваецца ў Мінскай вобласці
Выказваць сваю пазіцыю адкрыта, аб'ядноўваць гарады і паважаць памяць герояў. Гэта асноўныя задачы патрыятычнага аўтапрабегу "Сімвал адзінства", ён працягвае падарожжа па ўсёй краіне. Марафон набліжаецца да фінішу - другі дзень яго прымае Мінская вобласць. Патрыёты наведалі дзясятак гарадоў, сярод якіх Клецк, Любань, Салігорск, Нясвіж. У кожным населеным пункце - памятныя мітынгі ў гонар абаронцаў, герояў Вялікай Айчыннай, а таксама цёплыя сустрэчы з мясцовымі жыхарамі. Яны ўручаюць гасцям збожжа новага ўраджаю для сямі караваяў, якія спякуць да Дня адзінства.
Сёння патрыётаў чакаюць новыя месцы - Маладзечна, Вілейка, Мядзел, Барысаў. За два тыдні яны наведаюць 118 раёнаў краіны. І ужо заўтра марафон фінішуе ля мемарыяльнага комплексу "Курган Славы".















