3.70 BYN
2.93 BYN
3.42 BYN
Сімвалічная акцыя "Свечка памяці" праходзіць у МЗС
Ніхто не забыты. Нішто не забыта... У пярэдадзень 80-й гадавіны трагедыі ў Хатыні беларускія дыпламаты аддаюць даніну памяці ахвярам злачынстваў нацызму на беларускай зямлі. Сімвалічная акцыя "Свечка памяці" праходзіць у МЗС і ва ўсіх беларускіх замежных установах. Адпаведныя публікацыі размешчаныя на старонках дыпмісій нашай краіны ў сацыяльных сетках. "Беларускія дыпламаты аддаюць даніну памяці ўсім забітым і закатаваным, спаленым і расстраляным у гады Вялікай Айчыннай вайны. Мы памятаем і заклікаем памятаць усіх", - гаворыцца ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства.















