3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Сістэма збору біяметрычных даных у Беларусі функцыянуе ў поўным аб'ёме
Больш як 3 тысячы зваротаў на атрыманне лічбавых дакументаў. Сістэма збору біяметрычных даных з верасня функцыянуе ў поўным аб'ёме. Нагадаем, ID-карта - для выкарыстання ўнутры краін і біяметрычныя пашпарты - для выезду за мяжу. Паводле інфармацыі МУС, толькі ў першы дзень у аддзелы па грамадзянстве і міграцыі звярнуліся больш як 300 ахвочых атрымаць ID карту. Яшчэ 270 чалавек выказалі жаданне атрымаць біяметрычны пашпарт. І не менш як 200 іншаземцаў звярнуліся па біяметрычнае пасведчанне на права жыхарства.
Па заяве МУС, усе памылкі спецыялісты аператыўна выпраўлялі і дапрацоўвалі ўжо ў рэжыме анлайн. На працы падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі гэтыя недахопы не адбіліся.















