СК: новая крымінальная справа ў дачыненні да "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Сёння Следчы камітэт паведаміў: у дачыненні да супрацоўнікаў "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" ўзбуджана крымінальная справа за распальванне сацыяльнай варожасці. Як удакладняюць у камітэце, у рамках крымінальнай справы, якая ўжо расследуецца, следчыя прыйшлі да высновы, што ў дзеяннях некаторых службовых і іншых асоб угледжваюцца прыкметы распальвання варожасці. Нагадаем, першая справа ў дачыненні да кіраўнікоў кампаніі была ўзбуджана сёлета ў маі за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. А ў жніўні інфармацыйную прадукцыю TUT.BY (у тым ліку сацсеткі і іншыя праекты) суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Іх распаўсюджванне лічыцца адміністрацыйным правапарушэннем.







