3.72 BYN
2.85 BYN
3.39 BYN
Слабы туман і мокры снег - якое надвор'е чакаецца ў Беларусі 8 студзеня
У Беларусі 8 студзеня будуць складаныя метэаўмовы.
Па ўсёй краіне чакаецца плюсавая тэмпература, дождж і мокры снег. Месцамі магчыма ўзмацненне ветра. На асобных участках дарог - галалёдзіца, магчыма наліпанне мокрага снега і слабы туман. Тэмпература паветра будзе ад 0 да плюс 5 градусаў.
МНС і ДАІ заклікаюць быць уважлівымі і вадзіцеляў, і пешаходаў. З 4 па 6 студзеня ў краіне адбылося 20 ДТЗ, тры з іх - смяротныя. Яшчэ амаль 30 чалавек пацярпелі, у тым ліку дзеці.















