3.75 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
Кандытарскай справе навучаюць у Маладзечанскім дзяржаўным каледжы
Салодкая фларыстыка як від мастацтва. Кандытарскай справе навучаюць у Маладзечанскім дзяржаўным каледжы. Акрамя звычайных заняткаў будучыя пекары трэніруюць навыкі і на конкурсах. Нядаўна, напрыклад, удзельнічалі ў міжнародным чэмпіянаце. Усяго прапанавана было больш як 80 работ - 6 з іх ад навучэнцаў каледжа. Пры гэтым усе - прызавыя. Ацаніла Алена Вітко.
Толькі на адну шышку патрэбна амаль 20 хвілін. А ў гэтым апетытным букеце іх дзясяткі. А яшчэ - лілеі, бружмель, ёсць альстрамерыі, гартэнзіі.
Тонкасцям салодкай фларыстыкі вучаць у Маладзечанскім дзяржаўным каледжы. Кветкі будучых пекараў з цяжкасцю можна адрозніць ад сапраўдных. Дарэчы, вытанчаныя кампазіцыі нядаўна высока ацанілі і на міжнародным чэмпіянаце кандытарскага мастацтва.
Маладзечанскі каледж на чэмпіянаце прадстаўлялі адразу 6 прац. Тут, напрыклад, "выраслі" цукровыя кветкі. Зроблены яны з масцікі і пасцілажу. З яго ж - побач цэлая скульптура. А на суседнім стале - кампазіцыя з пернікаў і казачная замалёўка.
Аўтар апошняй - трэццякурсніцца Валерыя Іванова. З дзяцінства любіла маляваць, ляпіць, захаплялася разьбой па дрэве, салёным цестам. Усе навыкі дапамагаюць і зараз.
Праца настолькі далікатная, што нават пасля перавозкі на чэмпіянат спатрэбілася рэстаўрацыя скульптурнага дэсерту. На вынік гэта не паўплывала - заслужанае серабро.
Усяго ж у каледжы штогод навучаюцца каля тысячы чалавек. Атрымаць можна 36 прафесій.















