3.73 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
Сольны канцэрт С. Валчкова пройдзе ў Палацы Рэспублікі
Шлях гэтага беларускага артыста пачынаўся праз папулярнае шоу талентаў. На расійскім праекце яго голас стаў першым. Спявак Сяргей Валчкоў называе сябе не проста беларускім выканаўцам, а артыстам з Быхава. І ганарыцца гэтым. Сёння яго гастролі распісаны да красавіка. Перад выступленнямі на крамлёўскай сцэне 7 кастрычніка Валчкоў дае сольны канцэрт у Палацы Рэспублікі. Сёння ж прайшла рэпетыцыя разам з Прэзідэнцкім аркестрам.
С. Валчкоў - госць праграмы "Скажынемаўчы"
Студыя Белтэлерадыёкампаніі стала першай у маршруце спевака. Адразу пасля прыбыцця ў Мінск артыст стаў госцем праграмы "Скажынемаўчы".
Праект выйдзе ў эфір у пятніцу, а сам Валчкоў праспявае для беларускага гледача ўжо заўтра. Продаж білетаў яшчэ адкрыты.















