3.73 BYN
2.87 BYN
3.41 BYN
Паведаміць аб праблемах, якія дагэтуль не вырашаны, - гарачая лінія па пытаннях ліквідацыі наступстваў урагану адкрыта ў КДК Беларусі
У Камітэце дзяржкантролю Беларусі адкрыта гарачая лінія. Жыхары пацярпелых ад урагану рэгіёнаў могуць расказаць аб праблемах, якія дагэтуль не вырашаны. Таксама на гарачую лінію можна паведаміць, як праходзіць расчыстка мясцовасці, у прыватнасці, лясоў, ці хапае тэхнікі і абсталявання для гэтага.
Звярнуцца да работнікаў КДК можна і ў выпадку ігнаравання мясцовымі ўладамі і кампетэнтнымі службамі паведамленняў грамадзян. Пра гэтыя і іншыя нявырашаныя праблемы можна расказаць, патэлефанаваўшы на кароткінумар191. Званкі прымаюць 8 і 9 жніўня з 9:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00. Інфармацыю таксама можна адправіць у чат-бот Telegram-канала КДК, прыклаўшы фота- і відэаматэрыялы.















