3.72 BYN
2.93 BYN
3.43 BYN
Супрацоўнікі ДАІ эвакуіруюць машыны са сталічных дарог
Камунальным і дарожным службам сталіцы падчас расчысткі вуліц дапамагаюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. Спецтэхніцы замінаюць прыпаркаваныя ўздоўж дарог аўто. Вадзіцеляў просяць пераставіць машыну. Калі такой магчымасці няма, транспартны сродак эвакуююць. Даведацца, дзе зараз знаходзіцца аўто, можна па нумары 102. Каб край праезнай часткі ў найбліжэйшыя дні быў даступны для расчысткі снегу, ДАІ просіць аўтаўладальнікаў не пакідаць машыны на вуліцах горада.
Заўтра чакаецца чарговая порцыя снегу. З-за моцнага ветру і завірухі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. На дарогах магчымыя снежныя заносы і галалёдзіца. Дзяржаўтаінспекцыя просіць жыхароў сталіцы па магчымасці адмовіцца ад ўласнага аўто на карысць грамадскага транспарту. Па прагнозах сіноптыкаў, складаныя ўмовы надвор'я ў сталіцы прадоўжацца да канца тыдня.















