3.76 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
Супрацоўнікі ДАІ і міліцыі дапамагаюць дзецям збірацца ў школу
"У школу з добрым сэрцам". Падарункі і каштоўныя веды падарылі сёння супрацоўнікі ДАІ і міліцыі Маскоўскага раёна выхаванцам сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Для дзяцей падрыхтавалі інтэрактыўную гутарку аб правілах бяспечных паводзін на вуліцы і праезнай частцы. А таксама падарылі неабходную аргтэхніку.
Да пачатку навучальнага года арганізацыі сталіцы актыўна дапамагаюць школьнікам збіраць партфелі. Далучыцца да акцыі "У школу з добрым сэрцам" да 3 верасня можа кожны - падарункі неабходна пакінуць у спецыяльных скрынках. Іх усталявалі ва ўсіх кутках цэнтральнага рэгіёна.















