3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
Супрацоўнікі ДАI сумесна з Мінскім палацам дзяцей і моладзі праводзяць дні бяспекі ва ўстановах адукацыі
Азбука бяспекі. Першыя школьныя тыдні дораць вучням шматбаковыя новыя веды не толькі на ўроках. Імі дзеляцца і супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, якія сумесна з Мінскім палацам дзяцей і моладзі рэгулярна праводзяць ва ўстановах адукацыі дні бяспекі. Праходзяць яны і ў Першамайскім раёне сталіцы.
Са шпаркіх эстафет і гучных тэст-драйваў - рэпартаж Таццяны Бажко. Акрамя асноўнай, вывучыць і азбуку бяспекі. Такую магчымасць маюць вучні 18-й сталічнай гімназіі. У тэматычным гарадку можна паўтарыць правілы дарожнага руху, пабыць рэгуліроўшчыкам, а таксама паўдзельнічаць у квестах і эстафетах. У ролі інструктараў выкладчыкі Мінскага палаца дзяцей і моладзі, а таксама супрацоўнікі міліцыі і Дзяржаўтаінспекцыі Першамайскага раёна.
Аншлаг сабралі і дзве патрульныя машыны. Юныя інспектары праверылі на трываласць сучасную тэхніку, якой штодзень карыстаюцца праваахоўнікі.
Побач ідзе камп'ютарнае тэсціраванне на веданне дарожных знакаў. Тут ужо неабходна ўвага і засяроджанасць.
Адзін з самых папулярных атракцыёнаў - паездка на сігвеі. На такім экалагічным транспарце супрацоўнікі міліцыі патрулююць гарадскія паркі. Такія дні бяспекі ў гэтай навучальнай установе праходзяць рэгулярна.
Карысць ад такіх урокаў бяспекі відавочная. Вучні не проста пашыраюць кругагляд - становяцца больш уважлівымі на дарозе. Значыць, зніжаецца верагоднасць трапіць у ДТЗ.















