3.73 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
Супрацоўнікі МНС і АСВОД нагадваюць правілы паводзін на вадзе
Яшчэ адна небяспека з-за рэзкага змянення надвор'я і значнага пацяплення пасля замаразкаў. Сапраўднай пасткай могуць стаць рэкі і вадаёмы. Першага аматара зімовай рыбалкі выратавалі ў Мінску на Камсамольскім возеры. Мужчыну паспелі выцягнуць на бераг відавочцы. Спецыялісты папярэджваюць: выходзіць на ледзяное покрыва зараз катэгарычна забараняецца. За некалькі марозных дзён вада не паспела прамёрзнуць да дапушчальнай таўшчыні ў 7 сантыметраў. Дарэчы, самая надзейная ледзяная паверхня вонкава сіняга альбо зеленаватага колеру, а вось матава белага і жоўтага льду варта пазбягаць.
У мерах прафілактыкі ратавальнікі рэгулярна праводзяць рэйды і нагадваюць правілы паводзін на вадаёмах у зімовы перыяд. Акрамя таго, на працягу снежня ў Мінскай вобласці арганізуюць дні бяспекі на вадзе.















