3.76 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
Стварэнне для людзей з інваліднасцю ўсіх умоў для паўнавартаснага жыцця - у прыярытэце палітыкі Беларусі
У прыярытэце палітыкі і сацыяльны складальнік. У тым ліку - стварэнне для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ўсіх умоў для паўнавартаснага жыцця ў соцыуме. Гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч падчас круглага стала, які прайшоў сёння ў Беларускім пратэзна-артапедычным аднаўленчым цэнтры. За апошнія 4 гады больш за 13 мільярдаў рублёў накіраваныя на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама на выплату пенсій, дапамог па доглядзе інвалідаў 1-й групы і аказанне падтрымкі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.
Павышаць якасць жыцця інвалідаў у найбліжэйшы час плануюць па некалькіх кірунках. Гэта стварэнне ўмоў для атрымання людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі адукацыі, а таксама наступнае працаўладкаванне па спецыяльнасці. Акрамя гэтага, працягнуць павышаць і ўзровень даступнасці аб'ектаў сацыяльнай, транспартнай і вытворчай інфраструктуры, жылых памяшканняў.















