3.71 BYN
2.91 BYN
3.40 BYN
Спецыялісты ЖКГ Мінска ўсталююць больш за 20 тыс. відэакамер
Капітальны рамонт, абнаўленне жылфонду і кантроль за выкананнем работ. Спецыялісты жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінска будуць сачыць за ўтрыманнем дваровых тэрыторый з дапамогай камер відэаназірання.
Праект - пілотны, ён дазволіць палепшыць якасць выканання работ па ўборцы і апрацоўцы двароў.
Таксама ў анлайн-фармаце спецыялісты змогуць адсочваць дакладную перыядычнасць вывазу смецця. Камеры дазволяць сачыць і за тым, наколькі беражліва і самі жыхары ставяцца да абсталявання, у тым ліку і на дзіцячых гульнявых пляцоўках.
У планах на наступны год - усталяваць 20 тыс. відэакамер на жылых дамах, якія знаходзяцца на абслугоўванні ЖКГ.
Увогуле з пачатку года ў Мінску пасля капітальнага рамонту ўвялі ў эксплуатацыю больш за 900 тыс. кв. м жылля. Да канца года гэтая лічба перавысіць мільён квадратаў - згодна з планам, гэта 181 жылы дом.















