3.75 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
Стартуе продаж квіткоў на "Навагодні экспрэс" Дзіцячай чыгункі
Дзіцячая чыгунка адкрыла продаж квіткоў на цягнік "Навагодні экспрэс". У першае падарожжа можна адправіцца 24 снежня. Пасажыры праедуць па маршруце ад станцыі Заслонава да станцыі Сасновы Бор. Час паездкі паўтары гадзіны. Увесь час суправаджаць дзяцей і бацькоў у цягніку будуць героі казак, а на канцавой станцыі іх чакае навагодні театральны паказ. У экспрэсе прадугледжана рассадка з улікам сацыяльнай дыстанцыі, санітарная апрацоўка. Пасажырам неабходна выконваць масачны рэжым.















