Стаць больш прыкметнымі заклікае ДАІ
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Бяспека на дарогах. У Мінску праходзіць акцыя "Стань больш прыкметным". Інспектары ДАІ праводзяць комплексныя мерапрыемствы для прадухілення дарожна-транспартных здарэнняў. Дзяржаўтаінспекцыя сочыць, ці выкарыстоўваюць пешаходы флікеры, ці ў належным месцы пераходзяць дарогу і ці прапускаюць іх вадзіцелі.
Асаблівая ўвага непаўналетнім. Так, у 25-й школе Маскоўскага раёна сталіцы падчас інтэрактыўнага ўрока бяспекі вучням нагадалі правілы паводзін на дарозе ў цёмны час сутак. Супрацоўнікі ДАІ разам з юнымі інспектарамі арганізавалі тэматычную квэст-гульню.
Акцыя "Стань больш прыкметным" прадоўжыцца ў сталіцы да канца тыдня.







