3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
STEM-клас - навучальнае ноу-хау для чэрвеньскіх школьнікаў
Тэхналогіі прыйшлі да чэрвеньскіх школьнікаў. Дзякуючы эксперыментальнай ініцыятыве STEM, навучанне ідзе на аснове найноўшых інфармацыйных тэхналогій. Школьнікі вучацца пісаць кампьютарныя праграмы, ствараць сайты і IT-дадаткі, канструяваць робатаў. Дзясяткі беларускіх школ з глыбінкі маюць вопыт і паспяховы вынік STEM-навучання.
Наталля Бардзілоўская пабывала ў Чэрвені, каб падрабязней даведацца пра адукацыйныя ноу-хау.
Усё больш навучальных устаноў далучаюцца да STEM-накірунку. STEM-класы - гэта інтэграцыя ў звычайны навучальны працэс навукі, інжынерыі і мастацтва. У Чэрвеньскім доме творчасці навацыя стартавала на пачатку новага навучальнага года.
Ініцыятыва для Чэрвеня стала сенсацыяй! Ахвотнікаў запісацца ў новаадкрыты клас сабралася больш за 100 чалавек - быў ледзь не конкурс па некалькі чалавек на месца. STEM-сістэма абяцае далучыць школьнікаў невялікага гарадка да найноўшых тэхналогій, развіць іх таленты, павысіць адукацыйны патэнцыял і канкурэнтназдольнасць. І вопыт такіх поспехаў менавіта ў рэгіёнах ужо ёсць: STEM-класы ў Бабруйску і Оршы, Барысаве і Маладзечне, Шаркаўшчыне, Драгічыне, Вілейцы вывелі на лідэрства ў конкурсах, у інтэлектуальных спаборніцтвах не адзін дзясятак несталічнай дзятвы! STEM-сістэма фарміруе нестандартнае мысленне, матывуе глядзець на прадметы шырэй за стандарты. У Чэрвені практычным яе ўвасабленнем заняліся шасцёра педагогаў па розных напрамках.
Вольная манера заняткаў. "Сур'ёзныя" дысцыпліны - праграмаванне ці рабататэхніка - нятоесна роўнаму сядзенню за партамі. Тут дзецям даюць магчымасць поўнай рухавасці. Лічаць, дысцыпліна навучэнца павінна ісці ад яго ўласнай зацікаўленасці прадметам - гэта абавязкова для раскрыцця таленавітай натуры. Таму, па STEM - гэта урок-гульня, урок-пошук, урок-эксперымент.
STEM - абрэвіятура расшыфроўваецца: навука, тэхналогіі, інжынерыя, матэматыка. Каб спасцігаць усе гэтыя дысцыпліны, патрэбна і грунтоўная матэрыяльна-тэхнічная база.
Кампьютары, наборы для заняткаў робататэхнікай - школьнікі Чэрвеня маюць поўнасцю абсталяваны клас.
Чэрвень - ужо мае. На чарзе - Смілавічы. У перспектыве раён плануе адкрыць яшчэ адно STEM-аб'яднанне для таленавітых вучняў.















