3.76 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
Сталіца рыхтуецца да Новага года
Рознакаляровыя фотазоны, фігурныя цацкі і светлавыя інсталяцыі. Мінск прымярае навагодні ўбор. На асноўных лакацыях працягваюць усталёўваць ёлкі - усяго іх будзе 33. Так, напрыклад, каркас каля "Чыжоўка-Арэны" ўжо амаль зманціраваны. Дарэчы, у мінулым годзе гэта ёлка красавалася побач з Палацам спорту. Зменіць прапіску і шарападобнае дрэва каля ратушы. Сёлета яно заззяе на пляцоўцы каля Белдзяржцырка. Кампазіцыю там дапоўніць і тэматычная фотазона-паравоз.
Дарэчы, фрэзерны станок па вытворчасці навагодніх элементаў зараз працуе практычна без перапынкаў. Менавіта тут мастацкую форму атрымліваюць шары, зоркі, сняжынкі.















