3.72 BYN
2.86 BYN
3.40 BYN
Студатрады - вопыт, знаёмства з прафесіяй і магчымасць зарабіць
Тэма студэнцкіх атрадаў актуальная для моладзі Мінска - школьнікаў, навучэнцаў каледжаў і студэнтаў. Магчымасць працаўладкавання ёсць не толькі летам. Зараз, напрыклад, на сталічных прадпрыемствах і ў арганізацыях працуюць больш чым 700 чалавек.
У студатрадаўскага руху беларускай сталіцы пачаўся актыўны этап падрыхтоўкі. З кожным годам усё больш школьнікаў і студэнтаў імкнуцца працаўладкавацца яшчэ падчас вучобы. І сустрэчы з актывам Саюза моладзі - выдатная магчымасць не толькі задаць пытанні наконт умоў і аплаты працы, але і трапіць у базу данных тых, хто жадае знайсці першае рабочае месца.
Ужо ў красавіку рух студэнцкіх атрадаў чакае маштабны злёт - больш як 100 прадстаўнікоў Расіі і Беларусі сустрэнуцца ў Пермі. Там удзельнікі - сярод іх і мінская моладзь - прэзентуюць працоўныя праекты на 2025 год.
Летась трэці працоўны семестр аб'яднаў амаль 19 тыс. байцоў са сталіцы, а ўжо сёлета лічба будзе значна большая. Маладых супрацоўнікаў гатовы прыняць найбуйнейшыя прадпрыемствы і арганізацыі, летнія лагеры і рэспубліканскія будоўлі. Студатрадаўцы штогод уносяць свой уклад у развіццё найважнейшых аб'ектаў Беларусі.















