3.72 BYN
2.85 BYN
3.38 BYN
Сучасная зона адпачынку і алея памяці. Лесапарк "Мядзведжына" чакаюць змяненні
Час добраўпарадкавання і азелянення. У сталіцы асаблівая ўвага - тэрыторыям у дварах, дзіцячым пляцоўкам, паркам і гістарычным мясцінам. У гэтым сезоне зменіцца лесапарк "Мядзвежына" ў Фрунзенскім раёне - з'явяцца новыя зялёныя зоны, альтанкі, арт-аб'екты і дзіцячы гульнявы комплекс.
Акцэнт і на гістарычную памяць. Новая алея - у гонар Вялікай Перамогі. У сталіцы час добраўпарадкавання. Марафон чысціні набірае абароты і выходзіць на новы працоўны фармат. Рэканструкцыя гістарычных аб'ектаў, пасадка новых алей і добраўпарадкаванне тэрыторый ля дамоў. Працы шмат, а інвентара хопіць усім!
Ініцыятыўныя сустрэчы па добраўпарадкаванні - у рэжыме нон-стоп. Кожны ўдзельнічае з добрым і працоўным настроем. Для кагосьці такія экапраекты - упершыню, а хтосьці ўжо прылаўчыўся нават дзеліцца сваімі лайфхакамі.
У гэтым годзе зялёную зону чакае рэканструкцыя. З'явяцца сучасныя спартыўныя пляцоўкі - абноўленая лыжаролерная траса, альтанкі і артаб'екты. Усё для зручнага і бяспечнага адпачынку.
Таксама тут з'явяцца сучасныя гульнявыя пляцоўкі. Акрамя гэтага, закладуць алею ў гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі.















