3.72 BYN
2.86 BYN
3.40 BYN
Т-34 прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў парадзе 3 Ліпеня - легендарны танк першым увайшоў у акупіраваны Мінск у ліпені 1944-га
У Беларусь прыбыў эшалон з танкамі Т-34, якія возьмуць удзел у парадзе да Дня Незалежнасці. Усяго дастаўлена 10 адзінак такой тэхнікі.
Гэта зброя Перамогі, якая шмат у чым вызначыла зыход бітваў Вялікай Айчыннай вайны. Легендарныя машыны супрацьстаялі нямецкім "Тыграм" і "Пантэрам". Менавіта Т-34 першым увайшоў у акупіраваны Мінск у ліпені 1944-га.
Танкі Т-34 размесцяць у воінскіх часцях Мінскага гарнізона. А ўжо з наступнага тыдня гэтыя машыны пачнуць браць удзел у трэніроўках да парада на аэрадроме Ліпкі ў складзе механізаванай калоны.
3 Ліпеня па праспекце Пераможцаў у Мінску пройдуць больш за 250 адзінак колавай і гусенічнай тэхнікі.















