3.84 BYN
2.81 BYN
3.23 BYN
Танкавыя спаборніцтвы на палігоне Алабіна ў Расіі працягваюцца
Беларускі экіпаж выйграў усе 3 індывідуальныя заезды ў сваёй групе. Зараз хлопцаў чакае барацьба ў эстафеце.
Шосты спаборніцкі дзень выдаўся вельмі напружаным. Індывідуальная гонка трэцяга беларускага экіпажа прымусіла панервавацца балельшчыкаў, бо на коне выхад у паўфінал. Аднак дзякуючы хуткасці, дакладнасці і моцным нервам наша каманда была па-за канкурэнцыяй, пакінуўшы ззаду сапернікаў з Сірыі і Таджыкістана. Згодна з умовамі конкурсу, трэба было пераадолець трасу працягласцю звыш 4 тысяч кіламетраў. На шляху ў экіпажа былі водныя перашкоды, стромкія ўздымы і рэзкія спускі. Таксама трэба было паразіць некалькі ўмоўных мішэняў - танк і верталёт. З-за аднаго промаху беларусы атрымалі штрафныя ачкі. Але нягледзячы на дадатковы круг, паказалі лепшы час - 20 хвілін 22 секунды. Адзначым, папярэднія два экіпажы з Беларусі ў сваіх групах былі лепшымі, заняўшы першыя месцы.
Сёння, у сёмы конкурсны дзень, стане вядома топ-12 каманд, якія выйшлі ў паўфінал. Адбудзецца апошняя індывідуальная гонка яшчэ сямі экіпажаў. У паўфінале ўсіх удзельнікаў чакае эстафета. Яна і вызначыць фіналістаў конкурсу "Танкавы біятлон", якія будуць змагацца за прызавыя месцы.















