3.72 BYN
2.89 BYN
3.38 BYN
Цёпла, але з дажджамі і туманам - сіноптыкі расказалі пра надвор'е ў Беларусі на панядзелак
У Беларусі сёння небяспечных гідраметэаралагічных з'яў не чакаецца. Кароткачасовыя дажджы пройдуць месцамі. Днём будзе 12-18 цяпла. Паляпшаецца і сітуацыя з паводкай. Так, за суткі ўзровень вады ў рацэ Сож у Гомелі апусціўся на 12 сантыметраў. Але, нягледзячы на гэта, у Гомельскай і Віцебскай абласцях фіксуюцца падтапленні дамоў і падворкаў.















