3.70 BYN
2.93 BYN
3.42 BYN
Урачыстая адпраўка маладога папаўнення ва Узброеныя сілы Беларусі прайшла ў Буйнічах
Урачыстая адпраўка маладога папаўнення ва Узброеныя сілы Беларусі прайшла ў Буйнічах. Ля мемарыяла на ратным полі пад Магілёвам, дзе ў 41-м склалі галовы тысячы салдат і мірных жыхароў, якія спынілі нямецкую армію на 23 доўгія дні.
Удзельнікі мітынгу ўшанавалі хвілінай маўчання загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны савецкіх салдат.
З пажаданнем да хлопцаў выступілі прадстаўнікі духавенства, ваеннага камісарыята і бацькі.
Увогуле беларускую армію за час вясновага закліку папоўняць амаль 1,5 тысячы навабранцаў.















