3.77 BYN
2.98 BYN
3.44 BYN
Традыцыя ад Прэзідэнта: Палац Незалежнасці зноў расчыніў дзверы для дзяцей, якія маюць патрэбу ў святочным цудзе
У Палацы Незалежнасці сёння сардэчна сустракалі маленькіх гасцей. Па добрай традыцыі ў першыя дні новага года тут праходзяць навагоднія паказы. Гэта ініцыятыва Прэзідэнта Беларусі, каб гэта чароўнае свята ахапіла і зрабіла шчаслівымі як мага больш дзяцей.
На ёлку ў палац запрошаны хлопчыкі і дзяўчынкі з самых розных катэгорый: тыя, хто выхоўваецца ў шматдзетных або няпоўных сем'ях, дзеці-сіроты і пакінутыя без апекі бацькоў, а таксама тыя, хто мае заслугі ў вучобе, грамадскай, творчай дзейнасці. Усяго больш за 200 чалавек.
Атмасфера - сапраўдная дзіцячая мара: любімыя казачныя персанажы, майстар-класы, карагоды і песні. Таксама на свята запрасілі дзяцей з Данбаса. Яны зараз на аздараўленні ў Беларусі. Ім вельмі патрэбныя пазітыўныя эмоцыі і ўражанні. І якое свята без падарункаў?! Кожнае дзіця атрымала памятныя прэзенты і пачастункі ад кіраўніка дзяржавы. Ілона Красуцкая распавяла пра свята, якое стала для юных гасцей сапраўдным цудам (відэа).