3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Традыцыйная анлайн-дыктоўка па беларускай мове пройдзе 20 лютага
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Праверыць сябе на веданне беларускай мовы можна 20 лютага прама на рабочым месцы або не выходзячы з дома. На радыё "Культура" пройдзе традыцыйная анлайн-дыктоўка. Гэта сумесная ініцыятыва FM-станцыі і Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі.
Экзамен па жаданні пройдзе і вочна - у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Акадэміі навук па вуліцы Сурганава, 15. Адтуль а 13-й гадзіне і будуць трансляваць чытку.
Далучыцца да дыктоўкі дазволяць некалькі рэсурсаў: радыё "Культура" (102,9 FM); а таксама сайт хвалі radiokultura.by.
Анлайн-дыктоўка будзе даступная праз Нацыянальны радыёплеер і разумныя калонкі.
Фота pixabay.com















