Трагедыю Чарнобыля ў фота зафіксаваў беларускі аўтар Сямён Шаўцоў
Пра рэгіён, які, нягледзячы на складаны лёс, не пазбаўлены жыцця. Трагедыю Чарнобыля ў фота зафіксаваў беларускі аўтар Сямён Шаўцоў.
Выставу прымае гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе".
Сярод кадраў партрэты людзей, якія сёння вядуць даследчую работу на забруджаных тэрыторыях.
Якія пачуцці экспазіцыя выклікала ў гледачоў, ведае Наталля Бардзілоўская.
Кадры з Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Здымкі зроблены фотамастаком Сямёнам Шаўцовым. На працягу двух апошніх гадоў аўтар літаральна жыў на запаведных тэрыторыях. Бачыў і фіксаваў для гісторыі мясцовую прыроду, як на адселеных землях працуюць спецыялісты: навукоўцы-даследчыкі, прыродазнаўцы і прыродаахоўнікі. У стасунках з імі мастак ствараў свой праект.
Сямён Шаўцоў піша гісторыю. Гэта на першы погляд можа здацца - краявіды, расліны, жывёльны свет. А насамрэч гэта жыццяпіс постЧарнобыля і найбольш пацярпелых ад аварыі гомельскіх тэрыторый. Гэта жыццё Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, у якім майстар і стварае свае экалагічныя рэпартажы. Дарэчы, гэта не проста творчасць, па-свойму гэта яшчэ і чалавечы подзвіг.
Работы Шаўцова без назваў. Але больш за ўсе словы кажуць лічбы ў чорных трохвугольнічках, на іх мікразіверты (умоўная адзінка вымярэння радыяцыйнага фону), колькі іх было на месцы здымак і падчас здымак. Пытаемся ў мастака, ці не страшна ехаць дабравольна ў чарнобыльскую зону і праводзіць там не тое што гадзіны, а дні, тыдні з фотаапаратам?
Жыццё на тэрыторыях адсялення Сямён Шаўцоў паказвае ў рэальных фарбах: закінутыя хаты, пустыя, бязлюдныя сядзібы. Але акцэнт аўтар робіць усё ж на натуральную прыроду, яе хараство, на разнастайны жывёльны свет. У "запасніках" успамінаў сотні неверагодных гісторый.
Углядацца і прыслухоўвацца. Акрамя экспанавання фотаработ, Сямён Шаўцоў прапанаваў гледачам жывыя сустрэчы.
Распавядае, як ствараўся праект, пра жыццё запаведніка. А яшчэ Сямён Шаўцоў дзеліцца планамі на будучыню. Чарнобыльская тэма для яго не закрыта, наступная выстава будзе прысвечана людзям, якія жылі на беларускім Палессі да адсялення. Мастак падзяліўся сакрэтам, што ў яго руках здымкі з Polaroid (папулярнага ў 80-90-я фотаапарата). Цэлая падборка рэтра: вобразы жыхароў тых часоў, іх яшчэ запоўненыя жыццём хаты і падворкі, будні і святы вёсак і мястэчак рэгіёна. Тэматыка, што блізкая кожнаму беларусу.
На выставе мізэр тых фота, якія зняў Шаўцоў да "запаведнага праекта". Ёсць ідэі арганізаваць з нявыдадзенага новае асветніцкае экспанаванне, прыцягнуць да дыялогу дзятву і моладзь. Сваю работу мастак бачыць больш чым творчую. Гэта экалагічны і сацыяльны праект.







