3.72 BYN
2.93 BYN
3.43 BYN
Цэнтр інавацый адкрыўся ў "Вялікім камені"
Кітайска-беларускі цэнтр супрацоўніцтва ў галіне навукова-тэхнічных дасягненняў адкрыты сёння ў індустрыяльным парку "Вялікі камень".
Цэнтр стане першай у парку комплекснай пляцоўкай для развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва. Тут будуць даследчыя лабараторыі, зоны для інкубацыі стартапаў, цэнтр выпрабаванняў і дробнасерыйнай вытворчасці, а таксама зала дэманстрацыі навукова-тэхнічных дасягненняў. Аб'ект пабудаваны на Пекінскім праспекце за кошт тэхніка-эканамічнай дапамогі КНР. Пяціпавярховы будынак агульнай плошчай каля 20 тысяч квадратных метраў нагадвае знак бясконцасці.
У 2021 годзе ўсе плошчы інавацыйнага цэнтра будуць здадзеныя ў арэнду. І гэта стане добрай запамогай для новых ідэй. За 5 гадоў тут плануюць пабудаваць сапраўдны разумны горад з беспілотнікамі і штучным інтэлектам. А таксама павялічыць колькасць кампаній-рэзідэнтаў.















