3.76 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
Цэны на медпрэпараты ў Беларусі
Больш за палову найменняў лекаў у дзяржаўнай сетцы апатэк з пачатку лютага не падаражэлі. Гэта нам паведамілі на прадпрыемстве "Белфармацыя". Кошт не вырас, нягледзячы на новыя падыходы ў падаткаабкладанні. Нагадаем, з гэтага года вырасла стаўка ПДВ на ўвоз лекаў і медвырабаў да 10 %. Міністэрства аховы здароўя і МАРГ рэкамендавалі вытворцам і аптэкам не перакладаць падатковы цяжар на пакупніка, знізіўшы гандлёвыя надбаўкі. У "Белфармацыі" паведамілі, што самыя запатрабаваныя прэпараты коштам да 20 рублёў засталіся ў ранейшым дыяпазоне цэн.
Спіс безрэцэптурных лекаў пашыраны
Нагадаем, каб прадухіліць збор людзей у паліклініках і знізіць нагрузку на ўрачоў, таксама часова пашыраны пералік безрэцэптурных лекаў. Пасля паляпшэння эпідсітуацыі рэцэпт на куплю гэтых медыкаментаў зноў спатрэбіцца.















