3.72 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
Цяплічнае агародніцтва: у Беларусі нарошчваюць вытворчасць зялёнай прадукцыі
У Беларусі працягваюцца мадэрнізацыя і будаўніцтва новых цяпліц. Наконт вытворчасці гародніны ў міжсезонне 13 лютага гаварылі на сустрэчы з прэм'ерам. Аляксандр Турчын наведаў цяплічную гаспадарку "ДАРОРС" у Мінскім раёне.
У гаспадарцы да міжсезоння падрыхтаваліся: ужо зараз ураджай таматаў складае каля 700 т, агуркоў - больш як 3 тыс. т. На гібрыднай дасветцы пачалі вырошчваць перцы. У канцы года будуць і баклажаны. Кіраўніку ўрада паказалі і сучасную салатную лінію. У планах - пры поўнай загрузцы атрымліваць больш чым 500 т зеляніны за год.
"Мы запусцілі новую лінію па вытворчасці салатнай прадукцыі, якая падвоіць вытворчасць зялёнай прадукцыі ў рэспубліцы. Зараз зялёная прадукцыя вырабляецца на пяці лініях. Наша вялікая лінія ў 1,5 га не толькі падвоіць вытворчасць, але і пашырыць асартымент. Мы плануем вытворчасць не толькі традыцыйных салат, але і салаты айсберг, якая раней завозілася да нас з Польшчы, зараз з Ірана. Беларускі спажывец будзе мець айсберг і іншыя салаты з градкі", - расказаў гендырэктар ААТ "ДАРОРС" Міхаіл Міхалёў.
Да канца года ў гаспадарцы з'явіцца новая цяпліца, займацца будуць таматамі на дасветцы.















