3.84 BYN
2.81 BYN
3.23 BYN
Тысячы дадатковых камер - у Беларусі ўзмоцнена ахова грамадскага парадку
Ахова грамадскага парадку ўдасканалена ў Беларусі. Указам Прэзідэнта дапоўнены пералік арганізацый, у якіх дапускаюцца асабісты надгляд, надгляд рэчаў і дакументаў, транспарту. Зараз у грамадскіх месцах праверку можа праводзіць мясцовая ахова да прыезду міліцыі. Таксама па краіне з'явіліся тысячы дадатковых камер, за якімі праваахоўнікі могуць назіраць у рэжыме рэальнага часу. Гэта ўжо не аднойчы дапамагала знайсці злачынцаў па гарачых слядах.
Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ, у адпаведнасці з якім пашыраны пералік арганізацый, у якіх дапускаецца асабісты надгляд, праверка дакументаў. Уступіць ён у сілу прыкладна праз паўгода. Але міліцыя ўжо запускае ў працу яго рэалізацыю. У грамадскіх месцах будзе ўсталявана больш металадэтэктарных рамак. І зараз праходзіць праз так званы скан трэба будзе не толькі ў аэрапорце або ў буйных спартыўных комплексах. Іх паставяць і ў іншых грамадскіх месцах. Напрыклад, плануецца ў перспектыве абсталяваць такімі аркамі рынкі (падрабязнасці ў відэа).















