Цюльпаны і рота ганаровай варты - жанчыны Белтэлерадыёкампаніі атрымліваюць віншаванні з 8 Сакавіка
Аўтар:Рэдакцыя news.by
З раніцы 7 сакавіка самая прыгожая палова Белтэлерадыёкампаніі атрымлівае віншаванні з Міжнародным жаночым днём. Іх сустракаюць рота ганаровай варты, цюльпаны, класічная музыка ў выкананні аркестра, яркія фотазоны і прыемныя падарункі.
"Сучасная жанчына - тая, што можа ўсё. Бо сёння раніцай напэўна многія адвялі дзяцей у школу або дзіцячы сад, прыбеглі на працу, атрымалі свае выдатныя віншаванні і яшчэ пабеглі нешта рабіць. І тут жа ўжо разумеюць, як увечар добра было б накрыць стол і парадаваць усіх сваёй усмешкай", - падзялілася вядучая праграмы "Добрай ранiцы, Беларусь!" Ганна Квілорыя.
Віншаванні на гэтым не заканчваюцца. Наперадзе яшчэ чакае мноства сюрпрызаў і святочны канцэрт.







