3.84 BYN
2.81 BYN
3.23 BYN
У Беларусі адмянілі утылізацыйны збор пры ўвозе з-за мяжы грузавых аўтамабіляў
Новыя правілы ўвозу грузавікоў: дадатковыя льготы для айчынных перавозчыкаў
У Беларусі адмянілі ўтылізацыйны збор пры ўвозе з-за мяжы грузавых аўтамабіляў - указ падпісаў Прэзідэнт
Новыя правілы для ўвозу грузавікоў. У Беларусі адмянілі утылізацыйны збор пры ўвозе з-за мяжы грузавых аўтамабіляў - указ падпісаў Прэзідэнт. На каго распаўсюджваецца льгота і што гэта значыць для айчынных перавозчыкаў.
У Беларусі ўведзены новыя правілы ўвозу грузавікоў. 4 чэрвеня кіраўнік дзяржавы падпісаў указ № 180 "Аб мерах па развіцці міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў". Зараз паводле новых правілаў льготы распаўсюджваюцца на грузавыя аўтамабілі не старэй за тры гады экалагічнага класа 5 і вышэй, а таксама на прычэпы і паўпрычэпы пры ўмове, што тэхніка будзе ўвезена на працягу бягучага года.
Прычына з'яўлення ўказа ў тым, што аўтапарк беларускіх перавозчыкаў старэе. Сёння каля 65 % машын эксплуатуюцца больш за 8 гадоў, тады як у 2021 годзе гэты паказчык не перавышаў 50 %. Чаму гэта важна? Мэта дакумента - стымуляваць абнаўленне парку беларускіх перавозчыкаў, павысіць іх канкурэнтаздольнасць на міжнародных маршрутах і нарасціць экспарт транспартных паслуг, што ў сваю чаргу падтрымае экспартна-арыентаваныя сектары эканомікі (гл. відэа).















