3.71 BYN
2.91 BYN
3.40 BYN
У Беларусі леснікі пераходзяць на ўзмоцнены рэжым працы
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Беларусі напярэдадні навагодніх святаў леснікі пераходзяць на ўзмоцнены рэжым працы. Для патрулявання створаны спецыяльныя рэйдавыя групы. У іх складзе леснікі, супрацоўнікі ДАІ і Дзяржінспекцыі.
Кантроль - кругласутачны. Галоўная мэта - спыніць незаконную высечку.
Набыць навагоднюю елку легальна і бяспечна прасцей за ўсё на елачных базарах. Першыя гандлёвыя кпункты пачалі сваю работу.
У Мінску можна набыць хвою або елку на базе сталічнага лясгаса. Цэны цалкам даступныя і залежаць ад месца куплі і памеру дрэва. Напрыклад, сярэдні чэк за пухнатую прыгажуню вышынёй да метра складзе крыху больш за 20 рублёў.















