3.82 BYN
2.83 BYN
3.29 BYN
У Мінску назіраюцца 10-бальныя заторы з-за непагадзі
Мінск пад уладай майскага дажджу. Моцны лівень топіць раёны, у горадзе 10-бальныя заторы.
Абмінуць транспартны калапс на сталічнай кальцавой па абочыне паспрабаваў вадзіцель таксі і апынуўся за межамі праезнай часткі. Не паспеўшы затармазіць, шафёр сутыкнуўся са спадарожным Hyundai, паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ. У аварыі абышлося без пацярпелых.
Некаторыя ўчасткі дарог у горадзе падтопленыя. Машынам даводзіцца літаральна "плыць". Рух ускладняе і дрэнная бачнасць.
МНС і камунальныя службы дапамагаюць у ліквідацыі наступстваў ліўня. Напрыклад, чысцілі ліўнёўку на тэрыторыі гандлёвага дома "Ждановічы". Таксама ратавальнікі адпампоўвалі ваду на вуліцы Люцынская і на тэрыторыях прыватных дамоў у Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах. Уладальнікам дзвюх легкавушак спатрэбілася дапамога ў буксіроўцы. Паводле аператыўных звестак, пацярпелых няма. Спецыялісты працягваюць маніторыць становішча.















