3.82 BYN
2.77 BYN
3.21 BYN
У Мінску павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай Міхаіла Шашкова

Напярэдадні Дня Перамогі ветэраны ў Беларусі прымаюць віншаванні. На сённяшні дзень у краіне пражывае больш за 570 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, і кожнага з ушанаваннямі віншуюць міліцыянеры, вайскоўцы, школьнікі, прадстаўнікі мясцовых органаў улады. У адным з мінскіх двароў вайскоўцы арганізавалі цэлы канцэрт.
Віншаванне з аркестрам пад балконам, вальсам ад акцёраў тэатра, песнямі ваенных гадоў - менавіта так напярэдадні Дня Перамогі ў Беларусі віншуюць ветэранаў.
Гэта прыклад таго, што нашчадкі не забываюць гісторыю і ганарацца подзвігам дзядоў і прадзедаў.
І кожны раз прыемнае хваляванне адчуваюць не толькі тыя, каго віншуюць, але і тыя, каму выпаў такі гонар: музыканты ваеннага аркестра рыхтуюцца да гэтага мерапрыемства з асаблівым настроем. Акцёры падабраныя таксама не выпадкова: гэта тыя, хто іграе ролі ў пастаноўках на ваенную тэму.
Міхаілу Шашкову ў першы дзень вайны споўнілася 15, і хлапчук устаў на абарону Радзімы. Міхаіл Сямёнавіч узнагароджаны медалямі "За баявыя заслугі", "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.", ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступеняў.

22 чэрвеня 2026-га яму споўніцца 100 гадоў.
6 мая ветэрана павіншавалі з Днём Перамогі. Слёзы шчасця і радасці былі ва ўсіх удзельнікаў гэтай цырымоніі.
Гледачамі канцэрту сталі прахожыя, і ніхто не мог стрымаць слёз.















