3.73 BYN
2.92 BYN
3.41 BYN
У Мінску стартаваў першы адукацыйны праект "Модуль" для маладых партыйцаў
Першы адукацыйны праект "Модуль" для маладых партыйцаў 16 лютага стартаваў у Мінску. Удзел прымаюць 28 прадстаўнікоў моладзевага руху "Іскра" партыі "Белая Русь" з усёй краіны.
На працягу 5 дзён удзельнікі пройдуць інтэнсіўны курс павышэння кваліфікацыі: лекцыі, семінары, круглыя сталы, трэнінгі і практычныя заняткі. У фокусе ўвагі - пытанні партыйнага будаўніцтва, ідэалагічнай работы, электаральнага суверэнітэту і міжнароднай дзейнасці. Частку праграмы прысвецяць узаемадзеянню палітычных партый са СМІ, рабоце ў інтэрнэце і SMM, а таксама развіццю навыкаў публічных выступленняў.
"Гэта ўнікальная магчымасць набрацца вопыту, пагутарыць з вядомымі людзьмі, пераняць у іх нешта, а далей умець расказаць пра палітыку і прадставіць сябе на публіцы для моладзі, каб гэта было ім цікава", - адзначыў старшыня Гродзенскага абласнога штаба моладзевага руху "Іскра" партыі "Белая Русь" Эраст Крупко.
Асноўная задача праекта - сфарміраваць каманду маладых лідараў, здольных эфектыўна працаваць у партыйных структурах, выступаць у якасці спікераў і арганізатараў грамадска-палітычных ініцыятыў. Па выніках навучання слухачы стануць трэнерамі для сваіх калегаў і актывістаў у рэгіёнах.















