3.72 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
У НАН высветлілі, ці загаворыць нейрасетка на беларускай мове, і навучылі яе спяваць песні
У Беларусі праходзіць Тыдзень роднай мовы. Акадэмія навук арганізавала дыялогавую пляцоўку на тэму "Штучны інтэлект: ці зможам мы гаварыць з ім на роднай мове?" І не толькі гаварыць. Зараз нейрасетка спявае беларускія песні.
Так, галоўны рэдактар газеты "Навука" Сяргей Дубовік стаў ствараць кампазіцыі на музыку, згенераваную штучным інтэлектам.
Сяргей Дубовік, галоўны рэдактар газеты "Навука":
"У нас ёсць штучны інтэлект, і калі яго, як таго каня, узяць у свае рукі, можна дабіцца пэўных вынікаў. І пры экспертнай падтрымцы Інстытута мовазнаўства ствараем такія песні. Справа ў тым, што не ўсё ў нас вымаўляецца добра са штучным інтэлектам. Вядома ж, трэба націскі расстаўляць уручную, гэта яшчэ праблема. Гэта ж сёння карыстаецца папулярнасцю. Падыходзілі людзі, пыталіся, як стварыць самому. Колькі гэта каштуе? Гэта можа каштаваць нічога, ёсць бясплатныя тарыфы. А калі патрабуюцца пашыраныя магчымасці, трэба ўкладанні".
Тыдзень роднай мовы адзначаецца маштабна. У праграме - лекцыі, семінары, круглыя сталы, інтэрактыўныя заняткі і творчыя сустрэчы.
20 лютага Беларусь напіша традыцыйную Рэспубліканскую дыктоўку па беларускай мове.















