3.73 BYN
2.87 BYN
3.41 BYN
У навагоднія святы Беларусь наведалі каля 2,5 тыс. іншаземцаў
За навагоднія выхадныя Беларусь наведалі каля двух з паловай тысяч іншаземцаў. Дзякуючы бязвізу ў нашай краіне пабывалі госці з 38 краін. Як адзначылі ў Дзяржпагранкамітэце, большасць падарожнікаў прыехала з краін-суседзяў - Літвы, Латвіі і Польшчы. Усяго з моманту пачатку працы бязвізавага рэжыму для шэрагу краін Беларусь наведалі больш за мільён еўрапейцаў. Нагадаем, Прэзідэнт прыняў рашэнне аб прадаўжэнні бязвізу для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да канца гэтага года.















