3.71 BYN
2.91 BYN
3.40 BYN
У Палацы Незалежнасці прайшла экскурсія для ўдзельнікаў III Мінскага форуму маладых дзяржслужачых
Захапляе сваёй архітэктурай, маштабам і гістарычным значэннем. Такім меркаваннем дзеляцца тыя, хто ўпершыню наведвае Палац Незалежнасці. 9 снежня на экскурсіі былі ўдзельнікі III Мінскага форуму маладых дзяржаўных служачых.
Палац Незалежнасці наведалі 120 работнікаў органаў дзяржкіравання і самакіравання з Беларусі, рэгіёнаў Расіі, Узбекістана і Кыргызстана. У гэтыя дні яны дзеляцца вопытам, знаёмяцца з тым, як уладкаваны дзяржапарат у Беларусі і за мяжой, як прымаюць меры, якія накіраваны на развіццё моладзі, у чым на практыцы праяўляецца сацыяльна-арыентаваная палітыка дзяржавы.
Экскурсія стала сімвалічным працягам дыскусій. Яна дазволіла ўдзельнікам навочна адчуць маштаб і адказнасць дзяржслужбы. Такая магчымасць з'явілася ўпершыню за ўсю гісторыю правядзення форуму (гл. відэа).















