3.73 BYN
2.87 BYN
3.41 BYN
У Цэнтры грамадскага назірання за выбарамі будзе арганізавана работа тэлефоннай гарачай лініі
Прадстаўнікі найбуйнейшых грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый краіны зноў аб'ядноўваюць намаганні для сумеснай работы па назіранні за ходам галасавання.
Пачынаючы з першага дня датэрміновага, а гэта ўжо ў аўторак, 21 студзеня, пачне працаваць Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі. Там будзе акумулявацца інфармацыя ад назіральнікаў аб ходзе галасавання і магчымых пазаштатных сітуацыях.
Грамадскія аб'яднанні, палітычныя партыі ўжо вылучылі каля 30 тыс. назіральнікаў. Яны акрэдытаваныя практычна на ўсіх участках у кожным рэгіёне Беларусі. Працэс акрэдытацыі нацыянальных назіральнікаў прадоўжыцца яшчэ да 20 студзеня.
Тэлефон гарачай лініі: +375(17)371-07-76
З першага дня датэрміновага галасавання для выбаршчыкаў у Цэнтры будзе арганізавана работа тэлефоннай гарачай лініі.
Кожны ахвотнік можа задаць сваё пытанне аб ходзе электаральнай кампаніі, парадку галасавання, паведаміць аб спрэчнай сітуацыі на ўчастку або ўнесці прапановы. Час працы гарачай лініі ў перыяд датэрміновага галасавання з 12:00 да 19:00. У асноўны дзень галасавання, 26 студзеня, - з 8:00 і да 20:00. Кожны зварот будзе дэталёва адпрацаваны.















