3.76 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
У католікаў - Куцця напярэдадні Нараджэння Хрыстовага
У заходніх хрысціян Куцця перад Раством Хрыстовым. Адно з самых галоўных святаў года для вернікаў настане ў ноч з 24 на 25 снежня.
Дамы і касцёлы ўжо ўпрыгожаныя сімвалічнымі ёлкамі і вяночкамі. У кожнай сям'і рыхтуюцца да традыцыйнай святочнай вячэры, на якую збіраюцца ўсёй сям'ёй і дзеляцца аплаткай - асвячоным хлебцам, знакам дабра і прымірэння.
У гэты дзень кожны католік імкнецца наведаць храм: набажэнствы ў касцёлах праходзяць увесь дзень. Галоўнае месца глыбокай пашаны для вернікаў - гэта імправізаваная Віфлеемская пячора з евангельскімі персанажамі, але пакуль без немаўляці-Хрыста. Урачыстыя набажэнствы ў гонар нараджэння Ісуса пройдуць сёння вечарам.
На Куццю ў католікаў завяршаецца Адвент: перыяд духоўнай падрыхтоўкі да свята. Адвент - гэта чатыры нядзелі, у кожную з якіх у касцёлах запальвалася па адной свечцы. Сёння ў каталіцкіх храмах запальваюць чацвёртую - Анёльскую свечку Адвенту. Вернікі таксама ідуць да споведзі.















