Ля мемарыяла "Яма" ўспамінаюць ахвяр Мінскага гета
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У сталіцы сёння ўспамінаюць ахвяр Мінскага гета. Памятныя мерапрыемствы ў гэтыя хвіліны праходзяць ля мемарыяла "Яма". 79 гадоў таму з 21 па 23 кастрычніка нацысты ліквідавалі апошніх вязняў лагера смерці. За тры дні забіты каля 20 тысяч жанчын, дзяцей, старых. Усяго ў Беларусі ахвярамі халакоста сталі больш за 100 тысяч асоб яўрэйскай нацыянальнасці. У рэквіеме прымаюць удзел і прадстаўнікі пасольстваў Германіі і Ізраіля ў Беларусі.







