3.74 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
У жыхароў Іванава з адкрыццём сучаснага спарткомплексу з'явіліся яшчэ два кірункі спорту: плаванне і валейбол
Добрая база для старту спартыўнай кар'еры з'явілася ў жыхароў Іванава. Сёння там адкрылі сучасны спарткомплекс. З запускам гэтага аб'екта ў горадзе з'явіліся яшчэ два кірункі прафесійнага спорту: плаванне і валейбол. У перспектыве барацьба і дзюдо. Ёсць два басейны, самы вялікі з якіх на 25 метраў, залы для гульняў з мячом. Дзяцей з найбліжэйшых населеных пунктаў будуць падвозіць цэнтралізавана, на аўтобусах. Агульны кошт праекта - амаль 12 мільёнаў рублёў.
Развіваць сваю фізічную форму і ўмацоўваць здароўе змогуць не толькі спартсмены. Залы для валейбола, басейны, саўна і пакоі адпачынку адкрытыя для ўсіх.















